Ласла Райк (венг.: László Rajk; 8.3.1909, Трансільванія, цяпер у Румыніі — 15.10.1949) — венгерскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў Трансільваніі. Настаўнічаў, з 1930 член нелегальнай Камуністычнай партыі Венгрыі. У 1937—1939 у час грамадзянскай вайны ў Іспаніі ваяваў на баку рэспубліканцаў (палітычны камісар венгерскага батальёна інтэрнацыянальных брыгад). У Другую сусветную вайну ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе супраць рэжыму М. Хорці. З 1945 член ЦК і палітбюро Венгерскай камуністычнай партыі. У 1946—1948 міністр унутраных спраў (на гэтай пасадзе забяспечыў камуністам кантроль над паліцыяй і адміністрацыяй), потым міністр замежных спраў. У маі 1949 арыштаваны і на паказальным судовым працэсе (працэс Райка) разам з іншымі кіруючымі камуністамі прыгавораны да пакарання смерцю як «агент імперыялізму» і «цітаіст» («шпіён» югаслаўскага маршала І. Броз Ціта). У 1956 рэабілітаваны.
Зноскі
↑ абLászló Rajk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.