Сёмга[1], ласось высакародны[1] (Salmo salar) — рыба сямейства Ласасёвыя (Salmonidae), атрада Ласосепадобныя (Salmoniformes).
Апісанне
Даўжыня цела да 1,5 м, маса да 39 кг. Цела даволі тоўстае, верацёнападобнае. Рот канцавы, верхнесківічная костка заходзіць за вертыкаль задняга краю вока. Луска дробная, серабрыстая. У дарослых рыб у моры спіна зялёная або блакітная, на баках — х-падобныя плямы. Ніжэй бакавой лініі плям няма ці яны вельмі рэдкія. Пуза серабрыстае. Плаўнікі цёмныя. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве з’яўляюцца чорныя, чырвоныя і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца.
У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і ракападобнымі.
Ікра сёмгі
Нераст адбываецца ў вярхоўях рэк з кастрычніка па снежань. Перад нерастам самцы набываюць шлюбны ўбор. Ласосі, якія ўвайшлі ў раку, не кормяцца. Самка вырывае ў пясчана-галечном грунце яму (даўжынёй да 2-3 метраў) і закопвае у яе аплодненую ікру, утвараючы нерестовы бугор. Плоднасць да 26000 ікрынак. Ікра буйная, аранжавая. Асноўная маса ласосяў адкладвае ікру адзін раз у жыцці. Пасля нерасту вялікая частка рыб гіне, астатнія скочваюцца ў моры, дзе зноў набываюць серабрыстую афарбоўку і пачынаюць харчавацца.