Ластаўкавыя (Hirundinidae) — багатае на віды сямейства вераб'інападобных. Для ластаўкавых характэрная здольнасць здабываць ежу ў паветры, яны здольныя лавіць насякомых у палёце. У ластаўкавых стройны, абцякальны целасклад і доўгія вузкія крылы. Дзюба кароткая і адкрываецца даволі шырока. Лапкі вельмі маленькія, у большасці відаў доўгія хвасты. Сямейства налічвае 75 відаў.