Латышская літаратура

Латышская літаратура (лат.: Latviešu literatūra) — сукупнасць літаратуры, напісанай на латышскай мове ці перакладзенай на яе. Часам з яе асобна вылучаюць латгальскую літаратуру.

Гісторыя

Першыя літаратурныя творы

Вокладка «Кнігі высокай мудрасці» Готхарда Стэндэра (1776)

Першая вядомая кніга на латышскай мове была надрукавана ў 1525 годзе ў Германіі для латышскай лютэранскай абшчыны Рыгі. Да нашага часу ніводны экземпляр гэтай кнігі не захаваўся. Найстарэйшыя кнігі на латышскай мове, што захаваліся да сённяшняга дня, — гэта катэхізісы.

Спачатку найважнейшымі былі творы духоўнай літаратуры; сярод аўтараў — Георг Манцеліс, Крыстафор Фірэкер і Эрнст Глік. У другой палове XVIII стагоддзя пачала з’яўляцца свецкая літаратура. Першым значным аўтарам свецкай літаратуры лічыцца Готхард Стэндэр. Сярод яго шматлікіх паслядоўнікаў было нямала літаратараў латышскага паходжання.

Першую лакалізаваную п’есу на латышскай мове стварыў сын Стэндэра Сарэйшага — Штэндэр Малодшы. У 1790 годзе была выдадзена «Вясёлая п’еса пра сяляніна, які стаў дваранінам» (паводле твора дацкага пісьменніка Людвіга Хольберга «Ёпе з гары»). Першую арыгінальную п’есу на латышскай мове напісаў Карліс Готардс Элфэрфельдс — у 1804 годзе ён стварыў п’есу «Дзень нараджэння».

Значным прапагандыстам ідэй Асветніцтва ў Латвіі быў Гарліб Меркель. Хоць яго творы не былі напісаны на латышскай мове, яны моцна ўплывалі на развіццё латышскай літаратуры.

Кікулю Якабс стварыў адзін з першых свецкіх вершаў на латышскай мове ў рукапісным выглядзе («Песня аб смутку аднаго зняволенага з Відзэмі»). У 1806 годзе была выдадзена «Песні сляпога Індрыка» — зборнік вершаў Сляпога Індрыкса.

У першай палове XIX стагоддзя пачалі пісаць і латышскія аўтары, сярод якіх Эрнэст Дынсберг, Ансіс Лівентальс і Ян Ругэнс.