Леапольд II (кароль Бельгіі)
Леапольд II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Léopold II de Belgique | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд I | ||||||
Пераемнік | Альберт I | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1835[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 снежня 1909[1][2][…] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Saxe-Coburg and Gotha[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Léopold Louis-Philippe Marie Victor de Saxe-Cobourg-Gotha | ||||||
Бацька | Леапольд I | ||||||
Маці | Луіза Марыя Арлеанская | ||||||
Жонка | Marie Henriette of Austria[d][3] і Caroline Lacroix[d][3] | ||||||
Дзеці | Princess Louise of Belgium[d], Prince Leopold, Duke of Brabant[d], Princess Stéphanie of Belgium[d], Princess Clémentine, Princess Napoléon[d], Lucien Durrieux[d][4] і Philippe Durieux[d][4] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапольд II (фр.: Léopold II; 9 красавіка 1835 — 17 снежня 1909) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1865 г., з Саксен-Кобургскай дынастыі, сын Леапольда I і Луізы Марыі Арлеанскай.
Біяграфія
Уступіў на прастол у 1865 годзе пасля смерці бацькі, Леапольда I.
Вядомы дзейнасцю па захопе басейна ракі Конга. Па яго ўказанні там былі ўладкованы рознага роду камерцыйныя кампаніі, якія праводзілі жорсткую эксплуатацыю насельніцтва (аж да генацыду) і багаццяў рэгіёна, а з 1885 па 1908 гады існавала Свабодная дзяржава Конга, якая з’яўлялася асабістым уладаннем і «бізнесам» караля (а не дзяржавы). Дзейнасць Леапольда выклікала асуджэнне ў Еўропе; аўстрыйскі імператар Франц Іосіф I (за сына якога Рудольфа Леапольд выдаў замуж сваю дачку Стэфанію) называў бельгійскага караля «каранаваным маклерам», прыкладна ў тых жа выразах яго характарызаваў і Ленін («дзяляга, фінансіст, аферыст»). З сатырай на караля выступалі Марк Твен і Артур Конан Дойл.
У 1902 годзе на жыццё караля замахваўся італьянскі анархіст, які зрабіў некалькі выстралаў па яго экіпажы, але прамахнуўся. Леапольд II памёр 17 снежня 1909 года і быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў Бруселі. Карону Леапольда II, адзіны законны сын якога памёр у дзяцінстве, атрымаў у спадчыну пляменнік Альберт I.
Зноскі
- ↑ а б Leopold II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Leopold II van België // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage