Лей (тайск. เลย) — правінцыя ў Тайландзе. Знаходзіцца ў рэгіёне Ісан. Размяшчаецца на паўночным усходзе Тайланда на мяжы з Лаосам. Правінцыя падзелена на 14 раёнаў (ампхэ). Асноўны даход правінцыі прыносіць сельская гаспадарка — пераважна, вырошчванне розных збожжавых культур: арэхаў макадаміі, маракуі і аравійскай кавы ў высакагор’і, бананаў, кунжуту і каучуку ў далінах.