Лейгарватн
Лейгарватн | |
---|---|
ісл.: Laugarvatn | |
| |
Морфаметрыя | |
Плошча | 2.14 км² |
Найбольшая глыбіня | 2 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Ісландыя |
|
|
|
|
|
|
Лейгарватн (ісл.: Laugarvatn) — возера ў паўднёвай частцы Ісландыі, размешчана на захад ад Тынгвеліра і паўночней за возера Апаватн. Плошча возера складае 2.14 км².
Возера знаходзіцца на папулярным турыстычным маршруце Залатое кола Ісландыі. Калі ехаць па Golden Circle з Тынгвеліра (ісл.: Þingvellir) ў Хаўкадалур, вядомы сваімі гейзерамі, то шлях будзе пралягаць праз маляўнічыя вулканічныя краявіды ўздоўж Легарватн.
Спасылкі
- Інфармацыя пра Лейгаватн (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 23 чэрвеня 2009.