Лек
Албанскі лек | |
---|---|
* алб.: lek | |
Коды і сімвалы | |
Коды ISO 4217 | ALL |
Сімвалы | L |
Тэрыторыя абарачэння | |
Краіна-эмітэнт | Албанія |
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |
Дробныя | кіндарак |
Уведзена | 16 лютага 1926 |
Эмісія і выраб монет і банкнот | |
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Банк Албаніі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лек (lek, мн. л. leke) — грашовая адзінка Албаніі. 1 лек = 100 кіндарак (qindarka).
Гісторыя
Назва лек (алб.: lek) сфармавана ад скарачэння імя Аляксандра Вялікага (Leka i Madh). Назва кіндарка (алб.: qindarka) пайшла ад албанскага слова сто (алб.: qind).
Да 1925 года ў Албаніі не існавала ўласнай валюты. Выпушчаны ў 1926 годзе албанскі франк па залатым утрыманні (0,290323 г.) быў прыраўнаны да французскага франка.
Падчас акупацыі час курс франка быў прыраўнаны да італьянскай ліры з разліку 1 франк = 6,25 ліры.
У 1947 годзе франкі былі абмененыя на новую валюту лек па курсе 1 франк = 9 лекам. У 1949 годзе зроблены абмен банкнот у леках на банкноты новага ўзору без дэнамінацыі.
У 1965 і 1991 гадах былі праведзеныя грашовыя рэформы. Старыя лекі абменьваліся на новыя ў суадносінах 10:1 і 50:1, адпаведна.
На сёння існуюць банкноты у 100, 200, 500, 1000, 2000 і 5000 лекаў.
Спасылкі
- Банк Албаніі
- Банкноты Албаніі (ням.) (англ.)