Ленінскае (Яўрэйская аўтаномная вобласць)
Сяло
|
Ленінскае (руск.: Ле́нинское) — сяло, раённы цэнтр Ленінскага раёна Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. Насельніцтва — 4785 чал. (2021). Заснавана ў 1858 годзе забайкальскімі казакамі і атрымала назву Міхайла-Сямёнаўскае, у 1934 годзе перайменавана ў Блюхерава ў гонар савецкага военачальніка В. К. Блюхера. Пасля арышту Блюхера ў 1938 годзе сяло перайменавана ў Ленінскае. Сяло Ленінскае стаіць на левым беразе ракі Амур. За 2 км на поўнач ад сяла знаходзіцца станцыя Ленінск Далёкаўсходняй чыгункі (код РЧ 963205).
З Бірабіджанам Ленінскае звязана аўтамабільнай дарогай рэгіянальнага значэння Р455 (праз Бірафельд).