Леонскі сабор
Славутасць | |
Леонскі сабор | |
---|---|
ісп.: Catedral de León | |
42°35′58″ пн. ш. 5°34′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Іспанія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Diocese of León[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | 1205 |
Сайт | catedraldeleon.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Санта-Марыя-дэ-Леон (ісп.: Santa María de León) — каталіцкі кафедральны сабор у горадзе Леон (Кастылія і Леон).
Сучасны Леонскі сабор быў збудаваны ў 1205-1301 гг. у гатычным стылі. Раней на гэтым месцы у II стагоддзі былі размешчаны рымскія тэрмы, а напачатку X стагоддзя кароль Галісіі і Леона Ардонья II пабудаваў палац. Пасля адной з перамог над маўрамі ён пабудаваў сабор у раманскім стылі, у якім і быў пахаваны. Пазней на гэтым месцы быў пабудаваны другі сабор, таксама ў раманскім стылі, які быў асвячоны ў 1073 годзе, і дзе ў 1135 годзе Альфонса VII быў каранаваны Імператарам усёй Іспаніі.
Сёння сабор з'яўляецца адной з вядомых цэркваў поўначы краіны і яскравым прыкладам іспанскай гатычнай архітэктуры. Вітражы XIII-XIV стст. маюць плошчу каля 1800 кв. м. Унутры сабора размешчана мноства старых скульптур. Знадворку будынак ўпрыгожваюць шматлікія ацалелыя гаргуллі, грыфоны і хімеры.[3] Фасад сабора мае дзве вежы, адна з іх, паўднёвая, гадзіннікавая. Сабор мае некаторыя элементы барока і неакласіцызму, унесеныя ў XVI-XVIII стст.
Пабудаваны больш за 700 гадоў будынак выяўляе прыкметы разбурэння, з прычыны таго, што пясчанік адносна нетрывалы матэрыял.[4] Сёння вучоныя з універсітэта Аўеда займаюцца вывучэннем стану сабора.
Зноскі
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Леонскі сабор
- ↑ Кастылія і Леон. Леонскі сабор(недаступная спасылка)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леонскі сабор
- Сайт Леонскага сабора