Луісвілскі ўніверсітэт
Луісвільскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Louisville | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Louisville |
Заснаваны | 1798 |
Студэнты | 22 211[1] і 18 916[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Луісвіл, Кентукі, ЗША |
Сайт | louisville.edu |
![]() |
Луісвільскі ўніверсітэт (англ.: University of Louisville) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Луісвіл у штаце Кентукі.
Агульная характарыстыка
Калі ён быў заснаваны ў 1798 годзе, гэта быў першым гарадскім дзяржаўным ўніверсітэтам у Злучаных Штатах. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў ЗША, створаных на захад ад Алеганскіх гор. Генеральная асамблея штата Кентукі прысвоіла універсітэту ганаровае званне «выдатнага цэнтральнага даследчага ўніверсітэта». Тут навучаюцца студэнты з 118 са 120 акруг Кентукі, з усіх 50 штатаў ЗША і са 116 краін свету.
Пачатак універсітэту быў пакладзены ў 1798 годзе, калі Генеральная Асамблея штата Кентукі прыняла рашэнне аб адкрыцці вышэйшай навучальнай установы ў нядаўна заснаваным горадзе Луісвілі і прадала 24 км² зямлі на поўдні Кентукі для аплаты яго стварэння. 3 красавіка 1798 года некалькі актыўных грамадзян пачалі кампанію па пошуку сродкаў для новай навучальнай установы, якая тады атрымала найменне Семінарыі Джэферсана. Толькі ў 1813 годзе ўдалося адкрыць навучальную ўстанову. Яе першым кіраўніком стаў Эдвард Мэн Батлер, вядомы як адзін з першых гісторыкаў Кентукі.
У 1837 годзе гарадскі савет Луісвіля заснаваў Луісвілскі медыцынскі інстытут. Фізік і медык Чарлз Колдвел здолеў пераканаць савет у неабходнасці яго адкрыцця. У 1840 годзе быў заснаваны Луісвілскі медыцынскі каледж.
Структура
- Каледж мастацтваў і навук (1907)
- Каледж бізнесу (1953)
- Каледж адукацыі і развіцця чалавека (1968)
- Вышэйшая школа (1918)
- Школа інжынерыі (1925)
- Школа сацыяльнай працы (1936)
- Школа права (1846)
- Школа стаматалогіі (1887)
- Школа медыцыны (1837)
- Школа музыкі (1932)
- Школа медсястрынства (1979)
- Школа грамадскага здароўя і інфармацыйных навук (2002)
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луісвілскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы