Луіс Феліпі Скалары
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Феліпан (парт.-браз. Felipão), Сяржант, Драўляная нага[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 лістапада 1948[2] (75 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Бразілія Італія Партугалія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Атлетыку Мінейру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лу́іс Фелі́пі Скала́ры[3] або Луіс Феліпэ Скалары (парт.: Luiz Felipe Scolari; нар. 9 лістапада 1948) — бразільскі футбольны трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Атлетыку Мінейру».
Асабістае жыццё
Скалары паходзіць з італьянскай сям’і, якая імігрыравала ў Бразілію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Венецыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.
Трэнерская кар’ера
Клубныя каманды і Кувейт
Скалары пачаў трэнерскую кар’еру ў 1980-х у правінцыйным клубе «Сентру Спартыву Алагуану». За ім рушылі ўслед некалькі клубаў у Бразіліі і саудаўскі клуб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клубам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найбольш вядомых бразільскіх клубаў — «Грэміу». Аднак і там ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у футбольны клуб «Гоіяс». Пасля гэтага Скалары на два гады з’ехаў у Кувейт, дзе трэніраваў клуб «Аль-Кадысія» і зборную Кувейта па футболе. Па вяртанні ў Бразілію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клуба «Крысіўма» і выйграў разам з ім Кубак Бразіліі па футболе і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразілію і з’ехаў у Саудаўскую Аравію ў клуб «Аль-Ахлі» Джыда. Яму рушыла ўслед гадавое знаходжанне з старым клубе Скалары «Аль-Кадысія».
У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразілію і зноў узначаліў «Грэміу». З гэтым клубам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразіліі, у 1995 годзе — Кубак Лібертадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразіліі. Пасля гэтага «вандроўца» Скалары з’ехаў у Японію ў клуб «Джубіла Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразілію. На чале «Палмейрас» ён у 1998 годзе зноў выйграў Кубак Бразіліі, а таксама заваяваў Кубак Меркасур і Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузейру».
Трэнер зборнай Бразіліі па футболе
Пад кіраўніцтвам Эмерсана Леана бразільцы не апраўдвалі чаканняў балельшчыкаў і ў Кубку Канфедэрацый 2001 занялі толькі чацвёртае месца. У чэрвені 2001 гады трэнерам Бразіліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі працягваліся, яму ўдалося паспяхова мінуць адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе 2002, на якім Бразілія ў пяты раз стала чэмпіёнам свету, выйграўшы ў фінале ў зборнай Германіі. Пасля гэтага поспеху ён быў абраны трэнерам года ФІФА 2002. Тым не менш, Бразільская футбольная канфедэрацыя (CBF) і заўзятары былі незадаволены яго працай і праз некаторы час ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.
Трэнер зборнай Партугаліі па футболе
З 2003 года Скалары з’яўляўся трэнерам зборнай Партугаліі. На чэмпіянаце Еўропы па футболе 2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім Грэцыі 0:1. Разам з немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнерам, які дасягнуў фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006года брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнера зборнай Англіі Свена-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дагавор з партугальскай футбольнай федэрацыяй да Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008. На Чэмпіянаце свету па футболе 2006 яго выхаванцы прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасля чаго Скалары выказаў меркаванне, што суддзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацвёртае месца.
12 верасня 2007 года ў матчы адборачнага тура на ЧЕ 2008 супраць зборнай Сербіі па футболе паміж Скалары і сербскім іграком Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладства. У прыватнасці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазней ён сцвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў серба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не трапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч паспеў увярцуцца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЕФА на чатыры гульні.
«Чэлсі»
11 чэрвеня 2008 года, падчас групавога турніру чэмпіянату Еўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па заканчэнні турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 года Скалары зойме пасаду галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».[4]
Трэнерскія дасягненні
- Клубы
- Чэмпіён штата Алагоас: 1982 («ССА»)
- Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (3): 1987, 1995, 1996 («Грэміу»)
- Чэмпіён Бразіліі: 1996 («Грэміу»)
- Уладальнік Кубка Бразіліі (4): 1991 («Крысіума»), 1994 («Грэміу»), 1998, 2012 («Палмейрас»),
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 1995 («Грэміу»), 1999 («Палмейрас»)
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1996 («Грэміу»)
- Уладальнік Кубка Меркасур: 1998 («Палмейрас»)
- Чэмпіён Узбекістана: 2009 («Бунёдкар»)
- Чэмпіён Кітая (3): 2015, 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Уладальнік Кубка Кітая: 2016 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Уладальнік Суперкубка Кітая (2): 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Зборныя
- Чэмпіянат свету па футболе: 2002 (Зборная Бразіліі па футболе)
- Фіналіст чэмпіянату Еўропы па футболе: 2004 (Зборная Партугаліі па футболе)
- Кубак канфедэрацый: 2013 (Зборная Бразіліі па футболе)
- Асабістыя
- Трэнер года ў Паўднёвай Амерыцы (2): 1999, 2002
- Трэнер года ФІФА: 2002
Заўвагі
- ↑ Луіс Феліпі Скалары. Драўляная нага (руск.)
- ↑ Luiz Felipe Scolari // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Паведамленне на афіцыйным сайце «Чэлсі»
Спасылкі
- Профіль на сайце Партугальскай футбольнай федэрацыі Архівавана 27 верасня 2007.