Люблін-Брэсцкая аперацыя
Люблін-Брэсцкая аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
![]() | |||
Дата | 18 ліпеня - 2 жніўня 1944 | ||
Месца | Заходняя Беларусь, Усходняя Польшча. | ||
Вынік | Перамога СССР | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
![]() |
Люблінска-Брэсцкая аперацыя (18 ліпеня — 2 жніўня 1944 г.) — частка буйнамаштабнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі «Аперацыя Баграціён»
Правядзенне
Люблін-Брэсцкая наступальная аперацыя была праведзена войскамі 1-га Беларускага фронту з мэтай разгрому брэсцкай і люблінскай груповак праціўніка. З нямецкага боку ім супрацьстаялі злучэнні 2-й арміі і 9-й арміі групы армій «Цэнтр» і 4-я танкавая армія групы армій «Паўночная Украіна».
Да зыходу 21 ліпеня савецкія войскі на шырокім фронце выйшлі да р. Заходні Буг, з ходу яе фарсіравалі і ўступілі на тэрыторыю Польшчы. Арміі правага крыла ў гэты перыяд падыходзілі да Брэста. Да зыходу 26 ліпеня часці выйшлі да Заходняга Буга, ахапіўшы групоўку праціўніка ў Брэста з поўначы і паўночнага захаду. На працягу 28 ліпеня Брэст быў вызвалены.
28 ліпеня ў бітву была ўведзена 1-я армія Войска Польскага.
31 ліпеня 2-я танкавая армія прарвалася да прадмесця Варшавы, але была сустрэта контрударам моцнай групоўкі нямецкіх войскаў.
Вынікі
У выніку Люблінска-Брэсцкай аперацыі было завершана выгнанне немцаў з паўднёва-заходніх абласцей Беларусі і вызвалены ўсходнія раёны Польшчы. Падчас аперацыі савецкія войскі прасунуліся на 260 км.
Гл. таксама
Спасылкі
- Тыпельскірх К. «Гісторыя Другой сусветнай вайны»
- Баявыя дзеянні Чырвонай арміі ў ВАВ(недаступная спасылка)