Людвігслюст (ням.: Ludwigslust) — горад у Германіі, у зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. У 1765—1837 гадах Людвігслюст замяняў Шверын у якасці сталіцы герцагства Мекленбург-Шверынскага. У 1772—1776 гадах у стылі позняга барока быў пабудаваны герцагскі палац з шырокім паркам, над уладкаваннем якога працаваў Петэр Іозеф Ленэ.