Людвіг Вюртэмбергскі
Людвіг Вюртэмбергскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ludwig Friedrich Alexander von Württemberg | |||||||
![]() Людвіг Вюртэмбергскі ў 1800 годзе | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
Нараджэнне | 30 жніўня 1756[1][2] | ||||||
Смерць | 20 верасня 1817[1][2] (61 год) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вюртэмбергскі дом | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Ludwig Friedrich Alexander von Württemberg | ||||||
Бацька | Фрыдрых Яўген[d] | ||||||
Маці | Фрыдэрыка Даратэя Сафія Брандэнбург-Шведцкая[d] | ||||||
Жонка | Марыя Віртэмберская[d][3] і Henriette of Nassau-Weilburg[d][3] | ||||||
Дзеці | Duke Adam of Württemberg[d], Duke Alexander of Württemberg[d], Duchess Elisabeth Alexandrine of Württemberg[d], Pauline Therese of Württemberg[d], Duchess Amelia of Württemberg[d] і Duchess Maria Dorothea of Württemberg[d] | ||||||
Член у | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Рэч Паспалітая Прусія Расійская імперыя | ||||||
Род войскаў | кавалерыя | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант ВКЛ прускі генерал-фельдмаршал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Прынц Людвіг Фрыдрых Аляксандр Вюртэмбергскі (ням.: Ludwig (Louis) Friedrich Alexander von Württemberg; 30 жніўня 1756 — 20 верасня 1817) — другі сын герцага Фрыдрыха Яўгена Вюртэмбергскага, брат імператрыцы Марыі Фёдараўны.
Першапачаткова паступіў на прускую вайсковую службу і дасягнуў чыну генерал-маёра. У 1784 годзе ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (дачкой польскага князя Адама Казіміра Чартарыйскага), прызначаны галоўнакамандуючым літоўскай арміяй, у 1790 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У вайне супраць Расіі 1792 года паводзіў сябе пасіўна, паказваў сябе хворым, адмовіўся ваяваць супраць расійскіх войскаў і пакінуў армію (у 1793 годзе яго жонка падала на развод і сышла ў манастыр).
У 1798 годзе ажаніўся другі раз з прынцэсай Генрыэтай Насау-Вайльбургскай; адна ўнучка прынца па матчынай лініі — Аляксандра Іосіфаўна, праўнучка — Марыя Тэкская, жонка брытанскага караля Георга V.
Ад прускага караля атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала, дзякуючы сваёй сястры, Марыі Фёдараўне — жонцы расійскага імператара Паўла I (кіраваў у 1796—1801) паступіў на рускую службу і прызначаны губернатарам Рыгі.
У 1807 годзе вярнуўся ў Вюртэмберг, прызначаны камандуючым гвардыяй і войскамі ў Вюртэмбергу.
Дзеці
Ад першага шлюбу (1784—1793) з Марыяй Чартарыйскай:
- Адам (16 студзеня 1792—27 ліпеня 1847)
Ад другога шлюбу з Генрыэтай Насау-Вальбургскай:
- Марыя Даратэя (1797—1855), жонка з 1819 года эрцгерцага Іосіфа (1776—1847)
- Амалія Тэрэза (1799—1848), жонка з 1817 года Іосіфа, герцага Саксен-Альтэнбургскага (1789—1868)
- Паўліна Тэрэза (1800—1873), жонка з 1820 года свайго кузена Вільгельма Вюртэмбергскага (1781—1864)
- Елізавета Александрына (1802—1864), жонка з 1830 года прынца Вільгельма Бадэнскага (1792—1859)
- Аляксандр (1804—1885), заснавальнік лініі герцагаў Тэкскіх.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Ludwig Friedrich Alexander Herzog von Württemberg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Prinz von Württemberg Ludwig Friedrich Alexander // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
- ↑ а б (unspecified title)Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
- Падзеі 1792 года
- Радаслоўе Вюртэмбергскага дому Архівавана 29 студзеня 2015.