Людовік III Сляпы (фр.: Louis III l'Aveugle, італ.: Ludovico III il Cieco, каля. 880 — 28 чэрвеня928, В’ен) — імператар Захаду (901—905), кароль Праванса (887—928), кароль Італіі (900—905), кароль Ніжняй Бургундыі (887—928), сын Базона В’енскага, караля Ніжняй Бургундыі, і Ірменгарды, дочкі імператара Людовіка II. Быў жанаты з Адэлаідай Бургундскай.
Біяграфія
Нарадзіўся каля 880 года. У 900 годзе буйныя феадалы заклікалі Людовіка ў Італію, дзе 12 кастрычніка каранавалі яго як караля Ламбардыі, а 22 лютага901 года Папа Бенедыкт IV увянчаў яго ў Рыме імператарскай каронай.
Аднак уладу Людовіка над Італіяй аспрэчваў Берэнгар I, які вымусіў яго пакінуць краіну. Вярнуўшыся ў 904 годзе, Людовік авалодаў Ламбардыяй, аднак 21 ліпеня905 года Берэнгар I узяў яго ў палон у Вероне, асляпіў і выслаў у Праванс, дзе ён і заставаўся да канца жыцця. Памёр 28 чэрвеня 928 года ў В’ене.