Лян Цічаа
Лян Цічаа | |
---|---|
кіт.: 梁啟超 | |
Нараджэнне |
23 лютага 1873[1][2][…] |
Смерць |
19 студзеня 1929[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца пахавання | |
Бацька | Liang Baoying[d] |
Дзеці | Лян Сычэн[d], Лян Сыюн[d], Лян Січжуань[d], Лян Сілі[d], Лян Сіда[d], Лян Лінсянь[d][4] і Liang Siyi[d] |
Веравызнанне | канфуцыянства |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | гісторыя і гісторык |
Месца працы | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лян Цічаа (23.2.1873, правінцыя Гуандун, Кітай — 19.1.1929) — кітайскі палітычны дзеяч, гісторык.
Біяграфія
Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрапейскімі новаўвядзеннямі. У час «Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эміграваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манархічны Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 г. у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 г. узначальваў кітайскую секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім універсітэце. Аўтар філасофскіх і гістарычных прац, п’ес, вершаў і інш.
Зноскі
- ↑ а б Liang Qichao // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Liang Qichao // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118970070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ China Biographical Database
Літаратура
- Лян Цічао // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 426.