Лі Кіфер
Лі Кіфер | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | фехтаванне |
Нарадзілася |
15 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 163 см |
Вага | 48 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лі Кіфер (англ.: Lee Kiefer, нар. 15 чэрвеня 1994) — амерыканская фехтавальшчыца-рапірыстка, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету, чатырохразовая чэмпіёнка Панамерыканскіх гульняў, шматразовая Панамерыканскія чэмпіёнка, прызёр чэмпіянатаў свету.
Нарадзілася ў 1994 годзе ў Кліўлендзе, мае філіпінскае паходжанне; вырасла ў Лексінгтане (штат Кентукі).
З 2010 года штогод выйгравала Панамерыканскі чэмпіянат. У 2011 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету і два залатыя медалі Панамерыканскіх гульняў. У 2012 годзе прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе стала 5-й у асабістым першынстве, і 6-й — у камандным.
У 2017 годзе Лі стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў каманднай рапіры.
Замужам за амерыканскім фехтавальшчыкам Герэкам Мейнхартам.
Зноскі