Лінкальншыр
Лінкальншыр | |||
---|---|---|---|
Lincolnshire | |||
![]() | |||
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Статус |
Цырыманіяльнае графства неметрапольнае графства |
||
Уваходзіць у | рэгіён Іст-Мідлендс | ||
Уключае | 7 раёнаў і 2 унітарныя адзінкі | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Лінкальн | ||
Насельніцтва (2004) |
988 тыс.*/674 тыс. (19-е*/15-е месца) | ||
Шчыльнасць | 142 чал./км² | ||
Плошча |
6959 км²*/5921 (2-е*/4-е месца) |
||
![]() |
|||
Код ISO 3166-2 | GB-LIN | ||
Афіцыйны сайт | |||
Заўвагі: * Паказаны два значэнні: агульнае і для адміністрацыйнай вобласці |
|||
![]() |
Лінкальншыр (англ.: Lincolnshire) — графства на ўсходзе Англіі, ля берагоў Паўночнага мора. Часткова ўваходзіць у склад рэгіёна Іст-Мідлендс, часткова — у Ёркшыр і Хамбер.
Сталіца і найбуйнейшы горад — Лінкальн. Насельніцтва 674 тыс. чалавек (15-е месца сярод графстваў; звесткі 2004 года).
Геаграфія
Агульная плошча тэрыторыі цырыманіяльнага графства — 6 959 км² (2-е месца сярод 48 цырыманіяльных графстваў); тэрыторыя неметрапольнага графства без унітарных адзінак Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр — 5 921 км² (4-е месца сярод 27 неметрапольных графстваў). Абмываецца на ўсходзе Паўночным морам, мяжуе на паўднёвым усходзе з Норфалкам, на поўдні з Кембрыджшырам, на паўднёвым захадзе з Ратлендам і Лестэршырам, на захадзе з Нотынгемшырам, на паўночным захадзе з Паўднёвым Ёркшырам, на поўначы з Усходнім Ёркшырам.
Гісторыя
Раней падзяляўся на 3 адміністрацыйныя часткі: Холенд, Кестывен і Ліндсі. У 1971 г. насельніцтва было 808,3 тыс. чалавек[1].
Дэмаграфія
Адміністрацыйны падзел
У складзе графства вылучана 7 адміністрацыйных раёнаў неметрапольнага графства і 2 унітарныя адзінкі.
![]() |
|
Эканоміка
Лінкальншыр — пераважна аграрная тэрыторыя з пераважным значэннем раслінаводства, якое спалучаецца з жывёлагадоўляй. Здабыча жалезнай руды (раён Фродынгема). Харчовая прамысловасць, сельскагаспадарчае машынабудаванне (Лінкальн і Бостан), металургія (Скантарп), нафтахімія (Імінгем). Буйны рыбалоўны порт — Грэйт-Грымсбі[1].
Культура
Славутасці
- Бельтан-хаус
- Замак Татэршэл
Цікавыя факты
- Горад Бостан у Лінкальншыры з’яўляецца правобразам выдуманага гарадка Флэксбара з серыі сатырычна-дэтэктыўных раманаў Коліна Уотсана.
Зноскі
- ↑ а б Линкольншир // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
- Lincolnshire web (англ.) Архівавана 31 снежня 2005.
- Lincolnshire County Council website (англ.)
- Visitlincolnshire.com (англ.)
- Official Lincolnshire Flag site (англ.) Архівавана 10 жніўня 2018.
- Lincolnshire Life magazine (англ.)