Лінкас
Лінкас (ад Lingua Cosmika) — штучная мова, створаная Хансам Фройдэнталем, прафесарам матэматыкі для зносінаў з іншапланетным розумам.
Гісторыя мовы
Гісторыя штучных моў пачалася са спроб стварыць універсальную мову для людзей. Вынікам адной з такіх спроб — мовай эсперанта карыстаюцца і зараз. Але так ці інакш, за аснову гэтых моў браліся жывыя еўрапейскія мовы. Ханс Фройдэнталь, прафесар матэматыкі Утрэхцкага ўніверсітэта, вырашыў стварыць мову, зразумелую для істот, не маючых з людзьмі нічога агульнага, акрамя розуму. Справа адбывалася тады, калі ўсе былі ўсхваляваныя запускам першага спутніка і першай спробай Дрэйка прыняць сігналы пазаземных цывілізацый. Таму Фройдэнталь назваў сваю мову лінкас (ад лац. lingua cosmika — "касмічная мова).
Асаблівасці
Лінкас простая і аднасэнсоўная мова, яна не ўтрымлівае выключэнняў з правілаў, сінонімаў і гэтак далей. Да таго ж гэтая мова свабодная ад фанетычнага гучання. Словы гэтай мовы ніколі і нікім у Сусвеце не будуць вымаўляцца. Іх магчыма закадаваць у любой сістэме, напрыклад у дваічнай, і перадаць у космас па радыё ці іншым спосабам. Фройдэнталь распрацаваў урокі лінкаса, якімі павінна б было пачынацца першае пасланне ўтрымлівала простыя паняцці матэматыкі і логікі. Яно пачыналася шэрагам натуральных лічбаў, якія перадаюцца паслядоўнасцю імпульсаў. Потым уводзяцца знакі лічбаў і паняцце «раўняецца». Кожны знак перадаецца імпульсам асаблівай формы. Такім чынам, невядомы карэспандэнт праходзіць курс матэматыкі і авалодвае паняццямі «болей», «меней», «правільна», «няправільна», «узрастае», «памяншаецца» і г. д.
Асноўная ідэя лінкаса (як і шэрагу наступных моў міжцывілізацыйных зносін) — тэзіс аб тым, што матэматыка з’яўляецца універсальнай. Таму, пачаўшы з універсальных і элементарных матэматычных паняццяў, якія безумоўна зразумелыя і іншапланецянам, людзі змогуць, абапіраючыся на нешта агульнае, паспрабаваць паступова стварыць і мову для наступнай перадачы і унікальных звестак чалавецтва, якія, верагодна, ім пакуль невядомыя.
Прыклад
Тэкст на лінкасе | Сэнс |
---|---|
Ha lnq Hb ?x 2x=5 | Ha гаворыць Hb:колькі будзе х калі 2х=5 |
Hb lnq Ha 5/2 | Hb гаворыць Ha: 5/2 |
Ha lnq Hb Ben | Ha гаворыць Hb: добра |
Ha lnq Hb ?x 4x=10 | Ha гаворыць Hb: колькі будзе х калі 4х=10 |
Hb lnq Ha 10/4 | Hb гаворыць Ha: 10/4 |
Ha lnq Hb Mal | Ha гаворыць Hb: блага |
Hb lnq Ha 1/4 | Hb гаворыць Ha: 1/4 |
Ha lnq Hb Mal | Ha гаворыць Hb: блага |
Hb lnq Ha 5/2 | Hb гаворыць Ha:5/2 |
Ha lnq Hb Ben | Ha гаворыць Hb: добра |
Звярніце увагу на розніцу паміж «добра» і «блага» ў параўнанні з «правільна» і «няправільна»; 10/4 з’яўляецца правільным адказам на пытанне, таму Ver («правільна») было б правільным адказам, але паколькі патрабавалася прывядзенне да найменшага назоўніка, гэта было не тым, чаго жадаў Ha таму ён адказаў Mal («блага»).
Іншы прыклад, паказваючы метаразмову:
Тэкст на лінкасе | Сэнс |
---|---|
Ha lnq Hb ?x 4x=10 | Ha гаворыць Hb: колькі будзе x калі 4x=10 |
Hb lnq Hc?y y lnq Hb ?x4x=10 | Hb гаворыць Hc: хто пытае мяне, колькі будзе x калі 4x=10 |
Hc lnq Hb Ha | Hc гаворыць Hb: Ha |