Ліпеньская манархія

Гістарычная дзяржава
Ліпеньская манархія
фр.: Royaume de France
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: La Parisienne[d]
1830 — 24 лютага 1848

Сталіца
Мова(ы) французская
Афіцыйная мова французская
Рэлігія каталіцтва
Грашовая адзінка Французскі франк
Насельніцтва
  • 34 689 000 чал. (1840)
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліпеньская манархія (фр.: Monarchie de Juillet), афіцыйна Каралеўства Францыя (фр.: Royaume de France) — палітычны рэжым (ліберальная канстытуцыйная манархія) у Францыі пры Луі-Філіпе I, які доўжыўся з 26 ліпеня 1830 года (Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года) да 23 лютага 1848 года (Рэвалюцыі 1848 года). Усталяванне Ліпеньскай манархіі азначала канец перыяду Рэстаўрацыі праз звяржэнне кансерватыўнага ўрада Карла X.

Луі-Філіп, прадстаўнік больш ліберальнай Арлеанскай галіны дому Бурбонаў, абвясціў сябе «каралём французаў», а не традыцыйным «каралём Францыі», падкрэсліваючы народныя вытокі свайго праўлення. Кароль абяцаў прытрымлівацца так званага сярэдняга шляху, пазбягаючы крайнасцей як кансерватыўных раялістаў, так і левых радыкалаў.

У часы Ліпеньскай манархіі ў дзяржаве дамінавала заможная буржуазія і шматлікія былыя напалеонаўскія чыноўнікі. Урад прытрымліваўся кансерватыўнай палітыкі, асабліва пад уплывам Франсуа Гізо. Кароль падтрымліваў сяброўства з Вялікабрытаніяй і фінансаваў каланіяльную экспансію, асабліва французскае заваяванне Алжыра. Да 1848 года, калі ў многіх еўрапейскіх дзяржавах адбылася рэвалюцыі, папулярнасць караля ўпала, і ён адрокся ад прастола, што азначала пачатак Другой рэспублікі.