Лія Меджыдаўна Ахеджакава

Лія Меджыдаўна Ахеджакава
Род дзейнасці актрыса
Дата нараджэння 9 ліпеня 1938(1938-07-09)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Medzhid Akhedzhakov[d]
Маці Q124770186?
Муж Валерый Бенедыктавіч Носік[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лія Меджыдаўна Ахеджакава (руск.: Лия Меджидовна Ахеджакова; нар. 9 ліпеня 1938(1938-07-09)[1], Дніпро) — расійская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Расіі (1994).

Біяграфія

Нарадзілася ў 1938 годзе ў Днепрапятроўску, у артыстычнай сям’і. У 1961 годзе скончыла адыгейскую студыю ГІТІСа.

У 1961—1977 гадах у маскоўскім Тэатры юнага гледача, пачынала як травесці. З 1977 да 2023 года ў тэатры «Сучаснік». З сярэдзіны 1990-х гадоў іграе ў антрэпрызах і іншых тэатрах. Вострахарактарная актрыса, імкнецца да гратэску і трагікамедыі.

З 1973 года здымаецца ў кіно. Актрыса шырока вядомая па ролях у карцінах Эльдара Разанава «Іронія лёсу», «Службовы раман», «Гараж», «Старыя клячы» і «Нябёсы запаветныя». Супрацоўнічала з іншымі рэжысёрамі, у прыватнасці з Аляксеем Германам («Дваццаць дзён без вайны») і Уладзімірам МяньшовымМасква слязам не верыць»).

Прэміі і ўзнагароды

Прэмія «Ніка» ў намінацыі «Гонар і годнасць» (2015).

Крыніцы

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #132766183 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Літаратура

  • Ахеджа́кова Лия Меджидовна // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 32. — 637 с. — 100 000 экз.