Магнус III Галаногі, або Басаногі (стар.-сканд. Magnús berfœtt) (1073 — 23 жніўня1103) — кароль Нарвегіі (1093—1103), сын Олафа III Ціхага і наложніцы Торы. Праўленне Магнуса III азнаменавала сабой спробу адраджэння агрэсіўнай экспансіі вікінгаў і было накіравана на стварэнне нарвежскай імперыі ў Ірландскім моры і паўночнай часткі Брытанскіх астравоў. Пасля гібелі Магнуса ў Ольстэры, створаная ім імперыя развалілася. Існуе некалькі версій мянушкі Магнуса III. Самая распаўсюджаная і найбольш праўдападобная: за прыхільнасць да нашэння гэльскага адзення, правобраза кілта.
Зноскі
↑Lundy D. R. Magnus III Olavsson, King of Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.