Мазалава (Віцебскі раён)
Аграгарадок
Мазалава
|
Ма́залава — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Мазалаўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 14 кіламетраў на поўнач ад Віцебска, 4 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лужасна, каля аўтамабільнай дарогі Р115 Віцебск—Гарадок, на рацэ Лужаснянка.
Насельніцтва
- 1458 жыхароў, 605 двароў (1999)
- 1380 жыхароў (2009)
Інфраструктура
- Прадпрыемства меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Амбулаторыя і аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Сядзіба Манькоўскіх
Вядомыя асобы
- Леанід Міхайлавіч Нямцоў (нар. 1958) — беларускі ўрач-гастраэнтэролаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2015).
Літаратура
- Мазалава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 505. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).