Мазырская мужчынская гімназія

Мазырская мужчынская гімназія ў пачатку XX ст.

Мазырская мужчынская гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Мазыры. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.

Гісторыя

Мазырская мужчынская гімназія адкрыта ў кастрычніку 1859 года. Спачатку мела 1—3-і класы, у 1860 годзе адкрыты 4—6-ы, у 1861 годзе — 7-ы (выпускны) класы. Больш за 90 % гімназістаў — дзеці дваран і чыноўнікаў. Выкладанне вялося на польскай, з 1864 года — на рускай мове. З 1865 года класічная гімназія. Выкладаліся: Закон Божы, руская мова і славеснасць, лацінская, грэчаская, французская, нямецкая мовы, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, гісторыя, геаграфія, чыстапісанне і інш. Пры гімназіі з 1864 года існавала нядзельная школа для навучання чытанню, пісьму і арыфметыцы ўсіх гараджан незалежна ад веравызнання і ўзросту. Да 1874 года ў падпарадкаванні дырэкцыі гімназіі быў 4-класны прыватны жаночы пансіён. У 1874 годзе гімназія пераўтворана ў 4-класную, з 1876 — у 6-класную прагімназію, якая ў 1910 годзе рэарганізавана ў 8-класную гімназію. Падрыхтавана больш за 1000 выпускнікоў. Існавала да 1918 года.

Вядомыя навучэнцы

  • Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867—1934) — гісторык і этнограф.
  • Аляксандр Рафаілавіч Кугель[ru] (1864—1928) — рускі і савецкі тэатральны крытык.
  • Сяргей Епіфанавіч Палуян (1890—1910) — беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец.
  • Эдвард Каралевіч Пякарскі (1858—1934) — беларускі этнограф, географ, фалькларыст.
  • Фёдар Стравінскі (1843—1902) — оперны спявак.

Літаратура

Спасылкі