Макак-рэзус[1] (Macaca mulatta) — від макак, найбольш вядомы з усіх відаў гэтага роду.
Апісанне
Даволі буйныя мажныя жывёлы, з цьмянай зелянява-жоўтай афарбоўкай поўсці. Твар, вушы і кісці рук бледна-мяснога колеру.
Рэзусы не баяцца вады, добра плаваюць і ныраюць.
Размнажэнне
Цяжарнасць доўжыцца 164 дні, нараджаецца 1 дзіцяня, якога маці корміць да года. Маці люта абараняе сваё дзіцяня. Палавая спеласць надыходзіць у 4 гады.
Крыніцы
↑Напісанне Макак-рэзус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.526