Максімілян Кольбэ
Максіміліян Кальбе | |
---|---|
польск.: Maksymilian Maria Kolbe[1] | |
Свецкае імя | Раймунд Кальбе |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1894[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1941[2][3][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | у Рымска-Каталіцкай Царквы |
Беатыфікаваны | 17 кастрычніка 1971 |
Кананізаваны | 10 кастрычніка 1982 |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 14 жніўня |
Заступнік | зняволеных, журналістаў, сям'і, XX стагоддзя |
Падзвіжніцтва | пакутніцтва |
Альма-матар | |
Маці | Marianna Dąbrowska Kolbe[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максімілян Марыя Кольбэ (свецкае імя: Раймунд; 8 студзеня 1894, г. Здунска-Воля, цяпер у Лодзьскім ваяв., Польшча — 14 жніўня 1941) — каталіцкі рэлігійны дзеяч. Доктар філасофіі (1915), доктар тэалогіі (1919).
Біяграфія
Скончыў Грыгарыянскі універсітэт у Рыме (1919). Манах ордэна францысканцаў, з 1918 г. ксёндз. 3 1919г. выкладаў у Кракаўскай францысканскай семінарыі. У 1922—1927 гг. служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў. У 1927 г. заснаваў у вёсцы Папротня Лодзьскага ваяводства францысканскі комплекс Непакалянаў (адзін з найбольшых у свеце) і быў яго кіраўніком. Заснавальнік і рэдактар каталіцкіх выданняў, у т.л. часопіса «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай», з 1922) і газеты «Mały Dziennik» («Малая газета», з 1935). У 1930—1936 гг. праводзіў місіянерскую дзейнасць у Кітаі і Японіі, выдаваў «Rycerz…» на мясцовых мовах, заснаваў кляштары і семінарыі. У 1936 годзе вярнуўся ў Польшчу. У час германскай акупацыі Польшчы хаваў асоб, якіх расшуквалі нацысцкія ўлады. 3 дазволу акупацыйнай адміністрацыі выдаў адзіны нумар «Rycerzа…». 17.2.1941 арыштаваны гестапа і 28.5.1941 змешчаны ў канцлагер Асвенцым. Добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў.
17.10.1971 беатыфікаваны, 10.10.1982 кананізаваны. Дзень памяці 14 жніўня.
Ушанаванне памяці
Помнікі ў Непакалянаве і Удзеле, мемарыяльная дошка ў касцёле Гродзенскага кляштара францысканцаў. Яго духоўнаму подзвігу прысвечаны мастацкі фільм польскага рэжысёра К. Занусі «„Жыццё за жыццё“. Максімілян Кольбэ» (1990).
Перадпрагляд зносак
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Kolbe-Rajmund;3923828.html
- ↑ а б Saint Maksymilian Maria Kolbe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Maksymilian Maria Kolbe // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.