Мангольскае заваяванне Кітая
Мангольскае заваяванне Кітая | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Дата пачатку | 1205 |
Дата заканчэння | 1279 |
Мангольскае заваяванне Кітая — заваяванне манголамі кітайскіх дзяржаў, якое адбывалася ў XIII стагоддзі.
Заваяванне
Паўночны Кітай
Пачатак першага этапу заваявання можна датаваць 1209 годам. У 1211 годзе мангольскія войскі на чале з Чынгісханам выступілі супраць чжурчжэньскай дзяржавы Цзінь (якая займала землі паўночнай часткі сучаснага Кітая), якая не змагла супрацьстаяць манголам. Да 1215 года дзяржава амаль цалкам была заваявана, быў узяты Яньцзін.
Другі этап
У 1226 годзе Чынгісхан пачынае паход супраць Тангуцкай дзяржавы Сі Ся, у 1227 годзе яна цалкам знішчана. На зваротным шляху Чынгісхан памёр. Пасля яго кіраўніком стаў Угедэй, які ў 1231 сумесна з Талуем павёў войскі на імперыю Цзінь. Заключыўшы супраць яе часовы саюз з Паўднёвай Сун, да 1234 годзе яны сумесна дамагаюцца разгрому дзяржавы Цзінь.
Трэці этап
У 1235 годзе пачынаецца вайна манголаў з імперыяй Сун. Спачатку актыўныя ваенныя дзеянні ў саракавых гадах знізіліся. У гэтым рэгіёне манголы сканцэнтраваліся на вайне з іншымі дзяржавамі (Мангольскае заваяванне дзяржавы Далі , Мангольскія ўварванні ва В'етнам ). У 1258 годзе прадпрымаецца новая атака на Сун, але кітайцы аказалі ўпарты супраціў, а да таго ж смерць мангольскага камандуючага Мункэ вымусіла іх сысці.
Чацвёрты этап
Хан Хубілай пачаў паход у 1267 годзе, аблажыў гарады Сян'ян і Фаньчэн, узятыя ў 1273 годзе. Пасля чаго наступ працягнуўся. 19 сакавіка 1275 года ў вырашальнай бітве ля Дзінцзячжоу была разбіта кітайская армія, пасля чаго манголы з лёгкасцю працягнулі захопліваць тэрыторыі. У 1276 годзе яны ўзялі сталіцу Ліньань і імператара ў палон. У 1279 годзе манголы разбілі апошнія сілы супраціву ў бітве ля гары Яшань, такім чынам, скончыўшы заваяванне Кітая.
Крыніцы
Літаратура
- «История Востока» (Монголы и монгольское завоевание). РАН, 1997.
- Всемирная история. Энциклопедия. Том 3 (-) . historic.ru. Праверана 11 снежня 2024.
- Нашествие монголов. МОНГОЛЬСКОЕ ЗАВОЕВАНИЕ ЕВРОПЫ И АЗИИ (XIII — начало XV века) . bibliotekar.ru. Праверана 11 снежня 2024.