Пасля 1-й сусветнай вайны далучыўся да руху «Ліберальная рэвалюцыя» (італ.: Rivoluzione Liberale). Падчас фашысцкай дыктатуры быў адвакатам у Турыне. Пасля падзення фашызму, падчас нямецкай акупацыі стаў членам Камітэта нацыянальнага вызвалення ў Рыме. Пасля вызвалення Італіі стаў Генеральным сакратаром Ліберальнай партыі.
У кастрычніку 1944 — чэрвені 1945 — міністр без партфеля ў першым і другім урадзе Баномі. У чэрвені 1945 — лістападзе 1945 — намеснік Старшыні Савета Міністраў Італіі ва ўрадзе Пары. У снежні 1945 — ліпені 1946 — ваенны міністр ва ўрадзе Дэ Гасперы.
У 1964—1971 гадах — Генеральны сакратар НАТА. У 1972—1976 — Сенатар Італіі ад Ліберальнай партыі і старшыня Групы Ліберальнай партыі ў Сенаце. Са студзеня 1979 года — Старшыня Атлантычнага камітэта Італіі.