Мараканская Месета
Мараканская Месета | |
---|---|
Краіна | |
Мараканская Месета — агульная назва высокіх раўнін і плато на паўночным захадзе Марока, якія знаходзяцца паміж узбярэжжам Атлантычнага акіяна на захадзе і хрыбтамі Высокі і Сярэдні Атлас на ўсходзе. З поўначы размяшчаецца хрыбет Эр-Рыф. Сярэдняя вышыня нагор’я расце ўступамі ад узбярэжжа да гор у межах 400—1600 м.
Мараканская Месета складаецца асадкавымі адкладамі, якія перакрываюць старажытны падмурак. Па плато працякаюць самыя паўнаводныя рэкі Магрыба — Ум-эр-Рбія і Тэнсіфт.
Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. На поўначы растуць дубовыя лясы, на поўдні знаходзіцца паўпустыня.
Самы буйны горад — Мекнес.
Літаратура
- Мараканская Месета // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 103. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).