Маргарыта Мікалаеўна Турава
Пол | жанчына |
---|---|
Поўнае імя | Маргарыта Мікалаеўна Турава |
Нарадзілася |
28 снежня 1980 (44 гады) ці 20 снежня 1980[1] (44 гады) |
Грамадзянства | |
Трэнер | Станіслаў Эдуардавіч Шапечка |
IAAF | 14269567 |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы | ||
Срэбра | Хельсінкі 2005 | Хада 20 км |
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы | ||
Золата | Гётэбарг 2006 | Хада 20 км |
Маргарыта Мікалаеўна Ту́рава (28 снежня 1980, Дуброўна, Беларуская ССР) — беларуская лёгкаатлетка, якая выступае ў спартыўнай хадзе. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (2000). Малодшая сястра Алесі Туравай, чэмпіёнкі Еўропы 2006 года ў бегу на 3000 м с/п.
Скончыла ў 2000 годзе Мінскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету (2005), чэмпіёнка Еўропы (2006) і бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы (2001) сярод моладзі, пераможца Кубка свету (2006) па спартыўнай хадзьбе на 20 км. Сярэбраны прызёр чэмпіяната Еўропы (1999) сярод юніёраў ў спартыўнай хадзьбе на 10 км.
Дасягненні
- Алімпійскія гульні 2004 — 4-е месца
- Пераможца серыі Гран-пры-2005
- Сярэбраная медалістка чэмпіянату свету-2005
- Пераможца Кубка свету-2006
- Чэмпіёнка Беларусі-2006
Зноскі
- ↑ World Athletics database Праверана 4 ліпеня 2019.
Літаратура
- Рита Николаевна Турова // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.
Спасылкі
- Рыта Турава на Алімпійскіх гульнях Архівавана 28 жніўня 2011. (англ.)