Мармарай
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Marmaray_Istanbul_Project.png/220px-Marmaray_Istanbul_Project.png)
Мармарай (турэцк.: Marmaray) — падводны чыгуначны тунэль пад пралівам Басфор, пабудаваны дзеля злучэння еўрапейскай і азіяцкай частак Стамбула. Рух цягнікоў праз тунэль працягласцю 13,6 км (уключаючы 1,4 км непасрэдна пад вадой[1]) пачаўся 29 кастрычніка 2013 года[2].
Будаўніцтва тунэля каштавала 3,5 млрд долараў ЗША[3]. З улікам пад'езных шляхоў, злучэння з сеткаю існых аўтадарогаў і інфраструктуры кошт праекту склаў 5 млрд долараў[4].
Тунэль з'яўляецца часткай праекта «Мармарай» па мадэрнізацыі чыгуначнай сістэмы Стамбула[5]. Самый глыбокі ўчастак тунэля знаходзіцца ў 60 метрах ад паверхні заліва[6][7].
Назва Мармарай утворана ад спалучэння турэцкіх слоў «Marmara» (Мармуровае мора, якое размешчана на поўдзень ад тунэля) і «ray» — рэльс.
Зноскі
- ↑ В Турции открыли подводный тоннель, соединивший Европу и Азию | Общественный транспорт | Общество | Аргументы и Факты (руск.).
- ↑ В Стамбуле открыли туннель под Босфором, связывающий Азию и Европу :: Экономика :: Top.rbc.ru (руск.).
- ↑ Вести.Ru: Турция свяжет Европу и Азию подводной трассой (руск.).
- ↑ Вести.Ru: В Турции открывается движение по туннелю под дном Босфора (руск.).
- ↑ Министерство транспорта Турецкой Республики(недаступная спасылка)
- ↑ Quake Fears, Ancient Finds Have Europe-Asia Tunnel on Nonstop Delay (англ.).
- ↑ В железнодорожном туннеле под Босфором отключилось электричество — Газета.Ru | Новости (руск.).
Спасылкі
![]() |
Мармарай на Вікісховішчы |
---|