Марцін Рывас
Марцін Рывас | |
---|---|
Martiño Rivas López | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1985 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | Ла-Карунья, Іспанія |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Manuel Rivas[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
IMDb | 2288618 |
![]() |
Марцін Рывас (галіс.: Martiño Rivas) — іспанскі і галісійскі акцер, сын літаратара і журналіста Мануэля Рываса.
Біяграфічныя даныя
Марцін Рывас нарадзіўся 10 студзеня 1985 года ў горадзе Ла-Карунья на паўночным захадзе Іспаніі. Яго акцёрскі дэбют адбыўся ва ўзросце 13-ці гадоў, у адным з эпізодаў тэлесерыяла «Mareas vivas» (1998 год). У 2006 годзе Марцін іграў у такіх тэлесерыялах, як «SMS» і «Maridos e mulleres». З 2007 года ён выконваў ролю Маркаса Навоа ў моладзевым містычным серыяле «Інтэрнат», усяго зняўся ў 71-м эпізодзе[1].
У 2008 годзе на экраны выйшаў фільм «Сляпыя сланечнікі», Марцін выканаў у ім ролю Лала, за якую быў намінаваны на атрыманне кінапрэміі «Гоя» у катэгорыі «Лепшы акцёр-пачатковец»[2].
Фільмаграфія
Год | Назва на беларускай | Назва на мове арыгінала |
---|---|---|
2008 | Сляпыя сланечнікі | Los girasoles ciegos |
2007 —2010 |
Інтэрнат | El Internado |
2006 —2008 |
Maridos e mulleres | |
2006 —2007 |
SMS |
Зноскі
Спасылкі
- Марцін Рывас на сайце fotogramas.es Архівавана 19 лістапада 2011. (ісп.)