Марціна Мунц
Марціна Мунц | |
---|---|
ням.: Martina Munz | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 26 снежня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Сайт | martinamunz.ch (ням.) |
![]() |
Марціна Мунц (ням.: Martina Munz; нар. 26 снежня 1955, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, дэпутат Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу з 2013 года.
Біяграфія
Мунц з’яўляецца членам Нацыянальнага Савета з 9 верасня 2013 года, калі заняла месца Ханса-Юрга Фера , які сышоў у адстаўку[2]. З таго часу двойчы пераабіралася. У рамках парламенцкай працы з’яўляецца членам камісіі па прававых пытаннях Нацыянальнага Савета.
Паводле яе ўласных заяў, Мунц уступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыю Швейцарыі ў 1993 годзе[3]. З’яўляецца членам Кантанальнага савета кантона Шафгаўзен са студзеня 2000 года, а з сакавіка 2009 года і кіраўніком аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі ў кантоне. 28 чэрвеня 2016 года была абраная прэзідэнтам Швейцарскага свабоднага альянсу за геннанемадыфікаваныя прадукты[4].
Мунц атрымала адукацыю ў галіне сельскай гаспадаркі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха і з’яўляецца настаўнікам прафесійнай школы.
Замужам, мае чацвярых дзяцей. Жыве ў камуне Халау кантона Шафгаўзен.
4 лютага 2021 года ўзяла шэфства над Юліяю Слуцкай, заснавальніцай «Press Club Belarus» і беларускай палітычнай зняволенай[5]. 28 верасня 2021 года стала патронам Алены Талкачовай, журналісткі «TUT.BY» і палітвязня[6].
Зноскі
- ↑ Database of important Persons from Schaffhausen
- ↑ SP Schweiz: Eine Ikone tritt zurück, Neue Zürcher Zeitung, 24 мая 2013
- ↑ Rubrik Über mich martinamunz.ch, 15 сакавіка 2014
- ↑ Präsidium. gentechfrei.ch, 7 лістапада 2020.
- ↑ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
- ↑ Members of Parliament from Germany, Switzerland and Ukraine adopt political prisoners Piotr and Yuliya Marchanka, Alena Talkachova and Mikhail Ferenets (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (28 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Старонка Марціны Мунц на сайце Федэральнага Сходу Швейцарыі Архівавана 23 мая 2021.
- Interessenbindungen Марціны Мунц на сайце lobbywatch.ch