Марцінус Велтман
Марцінус Велтман | |
---|---|
Martinus J. G. Veltman | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 2021[3] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Hélène Veltman[d][5] |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, прафесар, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы |
Утрэхцкі ўніверсітэт Мічыганскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Утрэхцкі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Леан Ван Хоў[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марцінус Велтман (нар. 27 чэрвеня 1931, Валвейк, Нідэрланды) — нідэрландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Герардам 'т Хоафтам).
Біяграфія
Марцінус Велтман быў чацвёртым з шасці дзяцей у сям'і дырэктара пачатковай школы ў Валвейку - горадзе на поўдні Нідэрландаў. Пасля заканчэння школы ў 1948 г. ён пачынае вывучаць фізіку ва ўніверсітэце Утрэхта. У 1953 г. абараніў пераддыплом з сярэдняй адзнакай. Пасля атрымання дыплома ў 1956 да 1959 гг. ён праходзіць трохгадовую ваенную службу. Пасля вайсковай службы ён паступае ў аспірантуру па тэарэтычнай фізіцы пад кіраўніцтвам Леона ван Хова. У 1961 г. пераязджае ў Жэневу, бо яго навуковы кіраўнік ўзначаліў там тэарэтычнае аддзяленне ЦЕРНа. У 1963 г. ён абараняе дысертацыю. Пасля гэтага ён правёў некалькіх месяцаў у ЦЕРН, назіраючы за нейтрына эксперыментамі, і затым перайшоў у лабараторыю SLAC ў Стэнфардскім універсітэце. Аднак ужо праз некалькі месяцаў ён вяртаецца ў ЦЕРН. У 1968 г. ён пераязджае ў горад Утрэхт і займае кафедру, якая вызвалілася пасля сыходу яго былога навуковага кіраўніка на пенсію. За год, праведзены ва ўніверсітэце Мічыгана, ён вырашае пераехаць у ЗША, куды перасяляецца восенню 1981 г. у горад Эн Арбар. У 1996 г. ён выходзіць на пенсію і жыве з тых часоў у Білтховене ў Нідэрландах. У 1960 г. ён пабраўся шлюбам з Анікэ і ў іх нараджаюцца адна дачка (Хелен, 1961 г.) і два сыны (Хуга, 1966 г. і Мартэйн, 1971 г.)
Узнагароды
- Медаль імя Дырака (1996)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999)
- Імем Велтмана названы астэроід нумар 9492.
Зноскі
- ↑ а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Martinus J. G. Veltman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.nrc.nl/nieuws/2021/01/06/een-voor-nederland-te-uitgesproken-gigant-a4026328
- ↑ https://www.uu.nl/en/news/nobel-prize-winner-martinus-veltman-passed-away
- ↑ https://lsa.umich.edu/physics/people/in-memoriam/veltman.html Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 3 верасня 2018.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Старонка Вельтмана на сайце Мічыганскага ўніверсітэта (Эн-Арбар) Архівавана 5 жніўня 2010. (англ.)