Мастаўскі[2] (руск.: Мостовско́й) — пасёлак гарадскога тыпу на паўднёвым усходзе Краснадарскага краяРасіі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Мастаўскога раёна, а таксама цэнтр Мастаўскога гарадскога паселішча. Размешчаны на левым беразе Лабы, за 32 км на поўдзень ад горада Лабінск. Чыгуначная станцыя Мастаўская на лініі «Курганінск-Псебай». На супрацьлеглым боку ракі размешчана станіца Засаўская.