Мастэрс 1986 (снукер)
Мастэрс 1986 | |
Сезон | 1985/1986 |
---|---|
Тэрміны | 26 студзеня — 2 лютага 1986 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £175,000 |
Прызавыя пераможцы | £45,000 |
Мінулы чэмпіён | Кліф Торбурн |
Фінал | |
Пераможца | Кліф Торбурн |
Фіналіст | Джымі Уайт |
Лік | 9:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць соценных серый | 5 |
Найвышэйшая серыя | 138 (Вілі Торн) |
←1985 ● Мастэрс ● 1987→ |
Мастэрс 1986 (англ.: Masters 1986, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1986 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 студзеня па 2 лютага 1986 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 12-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £175,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £45,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Кліф Торбурн абараніў свой тытул, выйграўшы другі Мастэрс запар і трэці за апошнія чатыры гады. У фінале ён адолеў Джымі Уайта з лікам 9:5.