Мацкі (Мядзельскі раён)
Вёска
Мацкі
|
Мацкі́[1] (трансліт.: Macki, руск.: Мацки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1921—1945 гадах вёска i домік ляснічага ў складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
Насельніцтва
- 1921 год — 166 жыхароў, 27 двароў[2].
- 1931 год — 154 жыхары, 27 двароў[3] i домік ляснічага — 3 жыхары, 1 двор.
Славутасці
- Вялікі камень мацкійскі, за 400 м на паўночны захад ад вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Вядомыя асобы
- Лявон Андрэевіч Бабровіч (1904—1934) — беларускі гісторык і публіцыст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 41
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Maćki, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 887.