Маці Ярвінен
Маці Ярвінен | |
---|---|
фінск.: Matti Henrikki Järvinen | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[2][3] |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
18 лютага 1909[1] |
Памёр |
22 ліпеня 1985 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Трэнер | Verner Järvinen[d] |
Рост | 186 см |
Вага | 76 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маці Хенрыкі Ярвінен (фінск.: Matti Henrikki Järvinen; 18 лютага 1909, Тамперэ — 22 ліпеня 1985, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён; малодшы брат лёгкаатлета Акілеса Ярвінена.
Спартыўная кар'ера
Маці Ярвінен нарадзіўся ў 1909 годзе ў Тамперэ; яго бацькам быў Вернер Ярвінен — бронзавы прызёр Алімпіяды — 1908. У 1932 годзе на Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе ён заваяваў залаты медаль, кінуўшы дзіду на 72 м 71 см. У 1934 годзе Маці Ярвінен стаў чэмпіёнам свету і ўстанавіў новы сусветны рэкорд. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне ён быў толькі 5-м, але ў 1938 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы.
У гады Другой сусветнай вайны Маці Ярвінен служыў інструктарам, навучаючы салдат кіданню гранат.
Вежа Алімпійскага стадыёна Хельсінкі мае вышыню 72 м 71 см у гонар знакамітага алімпійскага кідка Маці Ярвінена.
Зноскі
- ↑ Matti Jarvinen // World Athletics database
- ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.