Маўрэтанія Цэзарэйская


Маўрэтанія Цэзарэйская (лац.: Mauretania Caesariensis) правінцыя Рымскай імперыі, якая займала захад сучаснага Алжыра.
Правінцыя была заснавана ў 44 годзе пасля смерці апошняга маўрэтанскага цара, Пталамея, па загаду імператара Клаўдзія, які падзяліў Маўрэтанію па рацэ Мулуя на дзве часткі — Цэзарэйскую (захад Алжыра) і Тынгітанскую (поўнач Марока).
Адміністрацыйным цэнтрам была Цэзарыя, якая дала назву ўсёй правінцыі. Гэты горад быў цэнтрам культу Мітры. Хрысціянства распаўсюдзілася ў Маўрэтаніі Цэзарэйскай у IV стагоддзі.
Пасля рэформы Дыяклетыяна Маўрэтанія Цэзарэйская была падзелена на некалькі маленькіх правінцый. Адтуль пастаўляліся каштоўныя пароды дрэва. Таксама з бербераў набіралася лёгкая кавалерыя.