Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа» | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Каўказа |
Дата заснавання | 1 мая 1944 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | 870 000 |
Характарыстыкі | |
Матэрыял | Латунь |
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Медаль «За абарону Кіева» |
Малодшая | Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «За абарону Каўказа» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 г. аб заснаванні медаля «За абарону Каўказа». Аўтар малюнка медалі - мастак Н. І. Маскалёў.
Медалём "За абарону Каўказа" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Каўказа - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне.
Медаль «За абарону Каўказа» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Кіева».
На 1985 год медалём "За абарону Каўказа" ўзнагароджана каля 870 000 чалавек.