Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда» | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Ленінграда |
Дата заснавання | 22 снежня 1942 |
Статус | уручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | 1470000 |
Характарыстыкі | |
Матэрыял | Латунь |
Памеры |
дыяметр — 32 мм матэрыял — латунь |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Медаль «За выратаванне тапельцаў» |
Малодшая | Медаль «За абарону Масквы» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль "За абарону Ленінграда" заснавана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 года[1]. Аўтар праекта медалі - мастак Н. І. Маскалёў.
Медалём "За абарону Ленінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Ленінграда:
- вайскоўцы частак, злучэнняў і ўстаноў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, фактычна якія ўдзельнічалі ў абароне горада;
рабочыя, служачыя і іншыя асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях па абароне горада, садзейнічалі абароне горада сваёй самаадданай працай на прадпрыемствах, ва ўстановах, удзельнічалі ў будаўніцтве абарончых збудаванняў, у СПА, у ахове камунальнай гаспадаркі, у барацьбе з пажарамі ад налётаў варожай авіяцыі, у арганізацыі і абслугоўванні транспарту і сувязі, у арганізацыі грамадскага харчавання, забеспячэння і культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва, у доглядзе хворых і параненых, у арганізацыі догляду дзяцей і правядзенні іншых мерапрыемстваў па абароне горада.
Медаль "За абарону Ленінграда» носiцца на левым боку грудзей і, пры наяўнасцi iншых медалёў СССР, размяшчаецца пасля медалёў па старшынстве, пачынаючы з медалі "За выратаванне тапельцаў".
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «Об учреждении медалей «За оборону Ленинграда», «За оборону Одессы», «За оборону Севастополя» и «За оборону Сталинграда» и награждении этими медалями участников обороны Ленинграда, Одессы, Севастополя и Стадинграда» от 22 декабря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 декабря (№ 47 (206)). — С. 1.