Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Масквы» | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Масквы |
Дата заснавання | 1 мая 1944 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | 1 028 600 |
Характарыстыкі | |
Матэрыял | Латунь |
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Медаль «За абарону Ленінграда» |
Малодшая | Медаль «За абарону Адэсы» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «За абарону Масквы» заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 аб заснаванні медаля «За абарону Масквы». Аўтар малюнка медалі - мастак М. І. Маскалёў.
Медалём "За абарону Масквы" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Масквы:
- ўсе вайскоўцы і вольнанаёмны склад Савецкай Арміі і войскаў НКУС, якія ўдзельнічалі ў абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзені 1942 г.;
- асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
- вайскоўцы частак Маскоўскай зоны СПА і частак МПВА, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва - найбольш актыўныя ўдзельнікі абароны Масквы ад паветраных налётаў суперніка з 22 ліпеня 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
- вайскоўцы і грамадзянскія асобы з насельніцтва горада Масквы і Маскоўскай вобласці, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве абарончых рубяжоў і збудаванняў абарончай мяжы Рэзервовага фронту, Мажайскага, Падольскага рубяжоў і Маскоўскага абводу.
- партызаны Маскоўскай вобласці і актыўныя ўдзельнікі абароны горада-героя Тулы.
Медаль «За абарону Масквы» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля "За абарону Ленінграда".
Станам на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Масквы" ўзнагароджана прыблізна 1.028.600 чалавек.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За абарону Масквы»