Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Севастопаля» | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Севастопаля |
Дата заснавання | 22 снежня 1942 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | 52540 |
Характарыстыкі | |
Матэрыял | Латунь |
Памеры |
дыяметр — 32 мм матэрыял — латунь |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Медаль «За абарону Адэсы» |
Малодшая | Медаль «За абарону Сталінграда» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «За абарону Севастопаля» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 года[1]. Аўтар зацверджанага малюнка медалі - мастак Н. І. Маскалёў.
Медалём "За абарону Севастопаля" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Севастопаля - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Абарона Севастопаля доўжылася 250 дзён, з 30 кастрычніка 1941 года па 4 ліпеня 1942.
Медаль «За абарону Севастопаля» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Адэсы».
Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Севастопаля" ўзнагароджана прыблізна 52540 чалавек.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «Об учреждении медалей «За оборону Ленинграда», «За оборону Одессы», «За оборону Севастополя» и «За оборону Сталинграда» и награждении этими медалями участников обороны Ленинграда, Одессы, Севастополя и Сталинграда» от 22 декабря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 декабря (№ 47 (206)). — С. 1.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За абарону Севастопаля»