Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно
Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно | |
---|---|
чэшск.: Mendelova univerzita v Brně | |
![]() | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Mendelova univerzita v Brně |
Міжнародная назва | англ.: Mendel University in Brno |
Заснаваны | 1919 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Брно |
Сайт | mendelu.cz |
![]() |
Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно (чэшск.: Mendelova univerzita v Brně) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.
Характарыстыка
Гэта найстарэйшая вышэйшая сельскагаспадарчая і лясная ўстанова адукацыі на чэшскіх землях. Універсітэт названы ў гонар выдатнага навукоўца Іагана Мендэля. Першапачаткова ўстанова была заснавана ў Брно ў 1919 годзе як сельскагаспадарчы ўніверсітэт, які існаваў пад гэтай назвай да 1994 года. Затым установа насіла да 2009 года назву Універсітэт сельскай і лясной гаспадаркі імя Мендэля ў Брно. Яго стварэнне стала вынікам доўгатэрміновых намаганняў па стварэнні вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы ў Маравіі, якая доўгі час была адным з рэгіёнаў з найбольш развітай сельскай гаспадаркай у Цэнтральнай Еўропе. За час свайго існавання ўстанова зведала шэраг арганізацыйных і змястоўных змяненняў і падрыхтавала амаль 20 тысяч інжынераў-аграрыяў, больш за 6,5 тысяч інжынераў-лесаводаў і амаль 5,5 тысяч інжынераў-эканамістаў.
Факультэты
- Агранамічны факультэт
- Факультэт лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі
- Факультэт эканомікі і бізнесу
- Факультэт садаводства
- Факультэт рэгіянальнага развіцця і міжнародных навук
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Перадпрагляд зносак
- ↑ https://skd.nipez.cz/ISVZ/SKD/OpenData_SKD.aspx — Ministry of Regional Development of the Czech Republic. Праверана 15 жніўня 2023.