Муар (тканіна)
Муар | |
---|---|
Названа ад | махер |
Метад вырабу | calendering[d][1] і муараванне[d] |
Мае арнамент | moiré pattern[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муар[2] (фр.: moire — хвалепадобны, з разводамі) — шчыльная шаўковая або паўшаўковая (таксама ваўняная, баваўняная) гладкаафарбаваная тканіна з разводамі, якія пераліваюцца на святле рознымі адценнямі. Муар ішоў на пашыў жаночых вячэрніх сукенак, аздобных стужак, якія ўпрыгожвалі сукенкі, святочных галаўных убораў, выраб ордэнскіх стужак , аздабленне мужчынскіх касцюмаў і на падшэўку
Гісторыя
Тэхніка вытворчасці муару была вядома ў старажытнасці ў Персіі (XI—XII стагоддзі), у Еўропе муар выраблялі ў Італіі ў другой палове XVII стагоддзя, у Францыі — у XVIII стагоддзі[2].
Вытворчасць
Традыцыйны муар вырабляецца метадам каляндравання — апрацоўкі тканіны нагрэтымі меднымі цыліндрамі. Часам працэс атрымання гэтага эфекту называецца муараванне , пад час яго тканіна складвалася спецыяльным спосабам і раскатвалася гарачымі металічнымі або скуранымі качалкамі з нанесеным на іх паверхню гравіраваным малюнкам. У выніку такога раскатвання атрымліваліся нерэгулярныя палосы, разводы. Муар з буйнымі разводамі называўся муар-антык, муар з шоўку вышэйшай якасці насіў назву громуар. Муар-антык карыстаўся вялікай папулярнасцю ў XIX стагоддзі[3] і досыць дорага каштаваў.
Выкарыстанне
У XX стагоддзі муар увайшоў у моду з пачатку 1950-х гадоў. Як і ўсе віды ціснення узораў, малюнак муара знікае пры намаканні, таму муар не падвяргаюць мокрай чыстцы[4].
Як матэрыял для вячэрніх сукенак, муар канкураваў з мноствам іншых дарагіх тканін, але як матэрыял для вырабу ордэнскіх стужак ён быў незаменны. Ордэнскія стужкі, на якіх насіліся знакі ордэна вышэйшых ступеняў, у Расійскай імперыі і сучасных ёй краінах вырабляліся выключна з муару (а ў заходніх краінах нярэдка вырабляюцца да гэтага часу).
Галерэя
-
Франчэска Аец . Партрэт княгіні дэ Сант-Антыма (1840-1844) у белай муаравай сукенцы, аздобленай карункамі.
-
Сучасны нямецкі ордэн «За заслугі» на муаравай стужцы.
Зноскі
- ↑ Tortora P. G., Merkel R. S. Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 86, 365.
- ↑ а б Лазука 2015, с. 132.
- ↑ В. И. Неелов. Бытовые ткани // Рассказы о ткачестве. — М.: Легпромбытиздат, 1990. — С. 10. — 160 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7088-0352-5.
- ↑ Муар // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 355. — 770 с.
Літаратура
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Беловинский Л. В. Муар // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 397. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Муар // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 355. — 770 с.
- Р. М. Кирсанова. Муар // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 178—179. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Р. М. Кирсанова. Муаре // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 149—151. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.
Муар (тканіна) на Вікісховішчы |