Муствеэ (воласць)

Муствеэ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 4 952 чал. (1 студзеня 2023)[3]
Плошча
  • 615,64 км² (31 снежня 2017)[2]
Муствеэ на карце
Афіцыйны сайт (эст.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муствеэ (эст.: Mustvee vald) — воласць у Эстоніі, у складзе павета Йыгевамаа. Воласць размешчана на ўсходзе Йыгевамаа, на поўначы яе суседзямі з’яўляюцца воласці Алутагузэ і Віні, на захадзе — воласць Йыгева і на поўдні — воласці Тарту і Пейпсіяэрэ. На ўсходзе воласць мяжуе з Чудскім возерам. Найважнейшымі аўтадарогамі воласці з’яўляецца шаша Йыхві—Тарту—Валга (асноўная шаша № 3) і дапаможныя шашы Ракверэ—Луйзэ, Йыгева—Муствеэ і Ааверэ—Каластэ—Амеду.

Плошча воласці — 615,68 км², шчыльнасць насельніцтва ў 2021 годзе склала 8,5 чалавека/1 км².

Крыніцы

  1. а б http://metaweb.stat.ee/get_classificator_file.htm?id=4412334&siteLanguage=et Праверана 4 лістапада 2017.
  2. а б Land and Spatial Development Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
  3. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 25 жніўня 2023.