Мухамед аль-Макрыф
Мухамед аль-Макрыф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. محمد يوسف المقريف | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махамед Алі Салім (в.а.) Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль (як старшыня ПНС Лівіі) |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1940 Бенгазі, Каралеўства Лівія |
||||||
Веравызнанне | Іслам (суніцкага толку) | ||||||
Партыя |
Нацыянальны фронт (з 2012) Нацыянальны фронт выратавання Лівіі (1981—2011) |
||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Мухамед Юсуф аль-Макрыф (араб. محمد يوسف المقريف; нар. 1940) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік Лівійскай рэспублікі як старшыня Усеагульнага Нацыянальнага Кангрэса (з 9 жніўня 2012 года). Верагодны кандыдат на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта Лівіі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Бенгазі. У 1978—1980 гг. быў паслом Лівіі ў Індыі. У 1980 г. збег у Марока з-за негатыўнага стаўлення да дыктатуры Муамара Кадафі. У 1981 г. заснаваў «Нацыянальны фронт выратавання Лівіі», быў яго лідарам з 1982 па 2001 гг. Быў адным з арганізатараў няўдалага замаху на Кадафі 8 мая 1984 г. У сваю чаргу, агенты Кадафі тройчы спрабавалі забіць яго за мяжой. На працягу больш за 30 гадоў выгнання аль-Макрыф заклікаў да звяржэння рэжыму Кадафі і правядзення дэмакратычных рэформ.
Падчас Грамадзянскай вайны зноў вярнуўся ў Лівію. У 2012 г. узначаліў «Нацыянальны фронт» (пераемнік НФСЛ). На ліпеньскіх выбарах ва Усеагульны нацыянальны кангрэс «Нацыянальны фронт» атрымаў 3 парламенцкія месцы. 9 жніўня 2012 аль-Макрыф быў абраны на пасаду старшыні ВНК (за яго прагаласавалі 113 з 200 дэлегатаў).
Зноскі
Спасылкі
Афіцыйны сайт Архівавана 4 мая 2019.