Мухамор пантэрны
Мухамор пантэрны | |||||||||||||||||||||||
![]() Мухамор пантэрны ў Слаўгарадзе | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Amanita pantherina (DC.) Krombh. 1846 | |||||||||||||||||||||||
|
Мухамор пантэрны[1], Мухамора плямістая[2] (Amanita pantherina) — ядавіты грыб роду Мухамор (Amanita) сямейства Amanitaceae.
Назва
- Agaricus pantherinus DC. 1815
- Amanitaria pantherina (DC.) E.-J. Gilbert 1941
- Agaricus pantherinus DC. 1815
Апісанне
Шапка дыяметрам 4-12 см, шчыльная, спачатку паўсферычная, затым выпуклая і цалкам паднятая з тонкім рубчатым краем і (часам) невялікімі звісаючымі шматкамі, якія засталіся ад агульнага пакрывала. Скурка бураватага колеру, гладкая і бліскучая, пакрытая мноствам дробных белых шматкоў, лёгка аддзяляецца ад яе.
Мякаць белая, не мяняе свой колер на паветры, вадзяністая, далікатная, c непрыемным пахам і саладкаватым густам.
Пласцінкі частыя, белыя, не прырасталі да ножкі, часам з бураватымі плямамі ў старых грыбоў.
Ножка 4-12 см у вышыню, ∅ 1-1,5 см, белая, цыліндрычная, злёгку звужаная дагары, унізе клубнепадобна-пашыраная, полая, з белай прырослыя вольвай у выглядзе колцападобнага абадка, часам шматслаёвая. Паверхня ножкі злёгку варсістая. Кальцо, размешчанае вельмі нізка, вісячае, гладкае, крохкае, часам можа адсутнічаць.
Споравы парашок белы, споры 11×7,5 мкм, шырокаэліпсаідальныя.
Зменлівасць
Шапка бывае светла-бурага, карычняватага, аліўкава-бруднага і шараватага колеру.
Экалогія і распаўсюджванне
Утварае мікарызу з многімі дрэвамі, сустракаецца ў іглічных, змешаных і шыракалістых лясах, часта пад хвояй, дубам, букам, аддае перавагу шчолачным глебам. Шырока распаўсюджаны ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар'я.
Сезон сярэдзіна ліпеня — канец верасня (масава ў жніўні і пачатку верасня).
Таксічнасць
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Toxic.png/50px-Toxic.png)
Грыб моцна атрутны. Змяшчае як характэрныя для іншых атрутных мухамораў мускарын і мускарыдзін, так і скапаламін і гіасцыямін, якія сустракаюцца ў відах радоў Hyoscyamus, Дурнап'ян (Datura) і некаторых іншых атрутных раслінах.
Галерэя
-
Ілюстрацыя А. Шмальфуса, 1897 г.
Зноскі
- ↑ Колас С. Мухамор // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Таксанамія на сайце www.mycobank.org
Літаратура
- Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984.