Мыкалаіўка[1] (укр.: Микола́ївка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Білапільскім раёнеСумскай вобласціУкраіны. Паселішча заснавана ў XVІІ ст. казакамі і сялянамі з Правабярэжнай Украіны. Уваходзіла ў Сумскі слабадскі полк. У пасёлку дзейнічаюць: цукровы завод, аграпрадпрыемствы, малочна-таварная ферма, школа, музычная школа, музей, дом культуры, царква і інш.